союз писателей для детей

 

Бачыць прыгажосць сэрцам

Опубликовано: 02.02.2016( материал с сайта http://www.oo-spb.by/ru/index.html  )

Падарожжа ў краіну цудаў і дабрыні адбылося на чарговай сустрэчы з пісьменніцай Аленай Прахінай у літаратурнай гасцёўні “Верасок”, што створана і плённа працуе па ініцыятыве Мінскага гарадскога аддзялення СПБ з пачатку навучальнага года на базе дзіцячай бібліятэкі №16.

IMG_20160129_130405

Праходзіла сустрэа незвычайна. Пад срэбны голас званочка пісьменніца Алена Прахіна з’явілася ў выглядзе Зімовай Феі. І ў арсенале, як у сапраўднай чараўніцы, было назапашана шмат незвычайнага. Слухачоў чакалі выстава малюнкаў, спевы, вершы і неверагодныя гісторыі. Па ўзмаху цудадзейнай палачкі хлопчыкі і дзяўчынкі ператвараліся ў вясёлых гномікаў і лёгкакрылых эльфаў, у вясновыя кветкі і магутныя лясныя дрэвы. А пасля разам прыйшлі да высновы, што трэба жыць у суладдзі з наваколльным светам і сабой, заўважаць прыгажосць у звычайных з’явах і рэчах, пасля вучыцца перадаваць пачуцці ў творчай дзейнасці, бо ўсе мы часткі аднаго цэлага, – жывой прыроды.

Каб на практыцы замацаваць матэрыял, пісьменніца, ці правільна будзе сказаць казачная Фея, прапанавала намаляваць пачутае і пачаставала маленькіх слухачоў духмяным мёдам з пылком.

20160129_121523

Автор: Іна ФРАЛОВА

http://www.oo-spb.by/ru/index.html

Комментарии